Вялікае Княства Літоўскае
сярэднявечная дзяржава ва Ўсходняй Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае (скарочаная назва Літва́, Вялікалітва́, больш поўная Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, Ру́скае й Жамо́йцкае[2][lower-alpha 4]) — фэўдальная эўрапейская дзяржава, якая займала тэрыторыю сучасных Беларусі і Летувы, а таксама Ўкраіны (Кіеўшчына, Чарнігаўшчына і Валынь, да 1569 году), Расеі (Смаленшчына і Севершчына, да сярэдзіны XVII стагодзьдзя) і Польшчы (Падляшша, да 1569 году). Першая сталіца — Наваградак, з 1323 году — Вільня.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Літва (неадназначнасьць).
Вялікае Княства Літоўскае лац. Vialikaje Kniastva Litoŭskaje Великое князство Литовское, Руское, Жомойтское и иных | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | беларуская[1] (старабеларуская)[lower-alpha 1], лацінская[lower-alpha 2], польская[lower-alpha 3], | |||
Сталіца | Наваградак (да 1323) Вільня (ад 1323) | |||
Форма кіраваньня | Выбарная манархія | |||
Этнічны склад | ліцьвіны, русіны, жмудзіны | |||
Валюта | Грош | |||
Незалежнасьць — абвешчаная — страчаная |
9 ліпеня 1253 1795 | |||
Цяпер зьяўляецца часткай | Беларусь, Летува, Украіна, Польшча, Расея |
Узьнікла ў сярэдзіне XIII ст. на беларускіх землях верхняга і сярэдняга Панямоньня (Літва старажытная) і вярхоўя ракі Вяльлі[3][4]. У 1569 годзе ўтварыла канфэдэрацыю з Каралеўствам Польскім — Рэч Паспалітую. Спыніла сваё існаваньне ў выніку яе трэцяга падзелу ў 1795 годзе[5], аднак ня зьнікла зь міжнароднай палітыкі: у XIX ст. неаднойчы ствараліся праекты адраджэньня ВКЛ, а некалькі мадэрных нацыянальных дзяржаваў у найноўшы час выводзілі зь яго свае пачаткі і абгрунтаваньне тэрытарыяльных прэтэнзіяў[2].
Вялікае Княства Літоўскае стала дзяржавай, у якой канчаткова скансалідаваўся і заняў галоўнае месца беларускі народ[6]. Выступіла прадаўжальнікам дзяржаўнасьці Полацкага і Тураўскага княстваў[2].