Найноўшы час
пэрыяд часу ад Першай сусьветнай вайны да нашай пары / From Wikipedia, the free encyclopedia
Найно́ўшы час (найноўшая гісторыя, сучасная гісторыя[1]) — пэрыяд у гісторыі чалавецтва з 1918 году[2] да нашых дзён.
У пачатку XIX стагодзьдзя тэрмін «найноўшы час» (па-нямецку: Neuerer Zeit) выкарыстоўваўся Гегелем у працы «Філязофія гісторыі» без пазначэньня часовых межаў: «У найноўшы час (ням. In neueren Zeiten) амаль уся Індыя была заваяваная эўрапейцамі»[3]. За савецкім часам тэрмін «найноўшы час» азначаў пэрыяд з 1917 году (калі адбылася рэвалюцыя ў Расеі). Таксама некаторыя дасьледнікі ўзялі ў якасьці датаў пачатку пэрыяду 1901 і 1918 гады[1].