Ваўкавыска-Камянецкі строй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваўкавы́ска-Камяне́цкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзеньня на Панямоньні: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны. Бытаваў у асяродзьдзі сялян і дробнай шляхты у XIX — першай палове XX стагодзьдзяў.
Жаночая вопратка складалася з кашулі, спадніцы, фартуху, поясу, галаўнога ўбору і ўпрыгажэньняў. Мужчынская вопратка складалася з кашулі, нагавіц, рознакаляровага тканага пасу. Верхняя вопратка — сярмяга, куртка, кажух і інш. Дынамічнасьць і ўзьнёсласьць мастацкага вобразу дасягалася каскадам складак андарака, сьвіткі і выбеленага кужалю наміткі[1].