Камянецкі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камяне́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Плошча 1687,11[4] км². Насельніцтва на 2018 год — 34 954 чалавекі[2], у тым ліку гарадзкога 13,4 тысячы чалавек[2]. Цэнтар раёну — горад Камянец.
Камянецкі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Камянец |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 году[1] |
Старшыня райвыканкаму | Валянцін Зайчук[d] |
Насельніцтва (2018) | 34 954[2] (12-е месца) |
Шчыльнасьць | 20,7 чал./км² (8-е месца) |
Нацыянальны склад | беларусы (83,2%), украінцы (7,4%), расейцы (6,7%), палякі (1,7%), іншыя (1%)[3] |
Плошча | 1687,11[4] км² (10-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 198[1] м 140—170[1] м |
Месцазнаходжаньне Камянецкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | +375 1631[5] |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён уключае горад Высокае і 234 сельскія населеныя пункты, якія адносяцца да 13 сельскіх саветаў: Агародніцкі, Белавескі, Відамлянскі, Войскі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Дзьмітравіцкі, Камянюцкі, Навіцкавіцкі, Пелішчанскі, Расьнянскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі.
Камянецкі раён мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці на ўсходзе, з Жабінкаўскім раёнам на паўднёвым усходзе, зь Берасьцейскім раёнам на поўдні, а таксама з Польшчай на захадзе і поўначы.
У паўночнай частцы Камянецкага раёну знаходзіцца нацыянальны парк «Белавеская пушча».