1950 — адбыўся суд над удзельнікамі беларускага вучнёўскага антысавецкага падпольля; большасьць зь іх атрымалі 25 гадоў канцэнтрацыйных лягераў, кіраўніка групы Расьціслава Лапіцкага савецкія ўлады прысудзілі да расстрэлу
1978 — амэрыканскі астраном Джэймз Ўолтэр Крысьці адкрыў Харон (на выяве), найбуйнейшы спадарожнік Плютону
1986 — аргентынскі футбаліст Дыега Марадона забіў галы «Рука Бога» і «Гол стагодзьдзя» ў браму зборнае Ангельшчыны на чэмпіянаце сьвету ў Мэксыцы