Гравітацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гравіта́цыя, сусьве́тнае прыцягне́ньне, прыцягне́ньне (ад лац. gravitas — «цяжкасьць») — унівэрсальнае фундамэнтальнае ўзаемадзеяньне паміж усімі матэрыяльнымі целамі. У набліжэньні малых хуткасьцяў і слабага гравітацыйнага ўзаемадзеяньне апісваецца тэорыяй прыцягненьня Ньютана. У сучаснай фізыцы ў агульным выпадку зьява гравітацыі найбольш дакладна апісваецца агульнай тэорыяй рэлятыўнасьці Айнштайна, у якім сама зьява зьяўляецца сьледзтвам скрыўленьня прасторы-часу аб руху інэрцыйных аб’ектаў. Аднак просты закон сусьветнага прыцягненьня Ньютана забясьпечвае дакладнае набліжэньне для большасьці фізычных сытуацыяў, уключаючы такія крытычныя разьлікі, як то будаваньне траекторыі руху касьмічнага караблю.
Гравітацыя зьяўляецца самым слабым з чатырох тыпаў фундамэнтальных узаемадзеяньняў разам з электрамагнэтызмам і ядзернымі моцнымі й слабымі ўзаемадзеяньнямі. У квантавай граніцы пераходзіць у квантавую тэорыі гравітацыі, якая яшчэ цалкам не распрацаваная. Дзякуючы гравітацыі Зямля й іншыя плянэты захоўваюцца на сваіх арбітах вакол Сонца, Месяц зварочваецца па арбіце вакол Зямлі, існуюць прылівы й многае іншае.