Касьмічны карабель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пілятуемы касьмічны карабель — пілятуемы касьмічны апарат, прызначаны для дастаўкі аднаго або некалькіх чалавек у касьмічную прастору, выкананьня патрабаваных задачаў, і бясьпечнага вяртаньня экіпажа на Зямлю.
У сваёй працы «Касьмічны карабель» 1924 году Кастусь Эдуардавіч Цыялкоўскі, кажучы аб апараце, прызначаным для палёту чалавека ў космас, у асноўным, зваў яго інакш: нябесны карабель.[1]
Адной з асноўных праблем, стаялых пры канструяваньні дадзенага кляса касьмічных апаратаў, зьяўляецца стварэньне бясьпечнай, надзейнай у выкарыстаньні і дакладнай сыстэмы вяртаньня экіпажа на зямную паверхню.