Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзя́нская вайна́ ў Вялі́кім Кня́стве Літо́ўскім 1381—1384 гадо́ў — першы эпізод барацьбы за ўладу паміж стрыечнымі братамі: вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Вайна пачалася пасьля падпісаньня Давыдзішкаўскай дамовы між Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага Ордэну Вінрыхам фон Кніпродэ. Дамова была накіраваная супраць дзядзькі Ягайлы Кейстута, бацькі Вітаўта.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Войскі Кейстута, Вітаўта, Любарта Тэўтонскі Ордэн Жамойць | Прыхільнікі Ягайлы | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Кейстут, Вітаўт, Любарт Вінрых фон Кніпродэ, Конрад Цёльнэр | Ягайла, Скіргайла | ||||||||
Кейстут хутка атрымаў уладу ў Літве, аднак падчас мірных перамоваў яны з сынам былі запалоненыя і перавезеныя ў Крэўскі замак. Праз тыдзень Кейстут сканаў, Вітаўт жа здолеў зьбегчы, пасьля чаго ён зьвярнуўся па падтрымку да тэўтонскіх рыцараў. Хоць уварваньне ў Літву аб’яднаных войскаў Вітаўта і крыжакоў скончылася няўдачай, з дапамогай Ордэну Вітаўту ўдалося замацавацца ў Жамойці. Ва ўмовах неабходнасьці нутранай стабільнасьці перад пачаткам перамоваў зь Вялікім Княствам Маскоўскім і Каралеўствам Польскім з нагоды хрышчэньня Літвы ён пайшоў на падпісаньне замірэньня зь Вітаўтам.
Вайна ня вырашыла супярэчнасьцяў, наступны этап дынастычнай барацьбы прыйшоўся на 1389—1392 гады і завяршыўся падпісаньнем Востраўскага пагадненьня. Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім, а той, у сваю чаргу, прызнаў Ягайлу вярхоўным сюзэрэнам Літвы.