Дапаможная паліцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дапаможная паліцыя (па-нямецку: Hilfspolizei, скарочана Hipo) — ваенізаваная арганізацыя ў Трэцім Райху, існавала зь лютага па сярэдзіну жніўня 1933 году ў Прусіі й у іншых землях Трэцяга Райху. Уключала ў сябе сябраў СС, СА і колішніх сябраў арганізацыі «Сталёвы шлем». Дапаможная паліцыя згуляла значную ролю ў захопе ўлады НСДАП у Нямеччыне й цэнтральную ролю ў тэрарыстычнай ліквідацыі палітычных апанэнтаў, якія былі арыштаваныя й дэпартаваныя. Пасьля расфармаваньня значная частка «дапаможных паліцыянтаў» стала служыць у ахове канцлягероў і ў паліцыі парадку.
Дапаможная паліцыя | |
Hilfspolizei, Hipo | |
Гады існаваньня | люты — жнівень 1933 |
---|---|
Краіны |
Ваймарская Рэспубліка Трэці Райх |
Падпарадкаваньне | НСДАП |
Тып | ваенізаваная арганізацыя |
Уключае ў сябе | СС, СА, колішнія чальцы арганізацыі «Сталёвы шлем» |
Функцыі | дапамога рэгулярнай паліцыі, пераслед камуністаў |
Колькасьць | каля 40.000 |
Дысьлякацыя | Прусія, потым уся Нямеччына |
На акупаваных тэрыторыях дапаможная паліцыя фармавалася, як правіла, з добраахвотнікаў, ваеннапалонных (перш за ўсё, у буйных местах) і мясцовага насельніцтва. Падобныя паліцыйныя арганізацыі існавалі ва ўсіх акупаваных краінах. Адрозьніваліся значнай разнастайнасьцю формаў арганізацыі (шуцманы, самаабарона, сіняя паліцыя і іншыя).
У беларускай, украінскай і расейскай мовах за чальцамі такіх калябарацыянісцкіх паліцыйных органаў замацавалася размоўная зьневажальная мянушка «паліцай» (у множным ліку — «паліцаі»).