Дракула (фільм, 1921)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дракула» ці «Сьмерць Дракулы» (па-вугорску: Drakula halála) — вугорскі нямы фільм рэжысэра Караля Лайтхаі (1885—1945), зьняты ў 1921 годзе. Ролю Дракулы выканаў аўстрыйскі актор Паўль Асконас, гераіню, Мэры Лэнд, іграла Маргіт Люкс. У якасьці выканаўцы галоўнай ролі некаторыя крыніцы ўказваюць на сэрбскую акторку Лену Міл, але на ўсіх захаваўшыхся кадрах зь фільму паказана Маргіт Люкс. Часам датай выпуску фільму лічыцца 1923 год, бо ў гэтым годзе адбылася яго прэм’ера ў Вугоршчыне.
Quick Facts Жанр, Рэжысэр ...
Дракула / Сьмерць Дракулы | |
Drakula halála | |
Жанр | фільм жахаў |
---|---|
Рэжысэр | Караль Лайтхаі |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Дракула |
У ролях | Паўль Асконас, Маргіт Люкс, Карл Гётц |
Апэратар | Эдўард Хёш, Лаяш Гасэр |
Дата выхаду | 1921 |
Працягласьць | 65 хвіліна |
Краіна | Вугоршчына |
Мова | вугорская мова |
Старонка на IMDb |
Close
На цяперашні момант фільм лічыцца згубленым: захаваліся толькі некалькі кадраў. У 1924 годзе на аснове фільму Лаяш Панчэль выдаў аповесьць, па якой можа скласьці ўяўленьне пра зьмесьціва фільму[2].