Канстантын Астроскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанты́н Астро́скі (1460 — 11 верасьня 1530) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Найвышэйшы гетман (1497—1500 і з 1507), кашталян віленскі (1511—1522), ваявода троцкі (з 1522)[2].
- Гэта артыкул пра вялікага гетмана літоўскага. Калі вам патрэбны артыкул пра заснавальніка друкарні і акадэміі ў Астрогу, глядзіце артыкул Канстантын Астроскі (малодшы).
Канстантын Астроскі | |
Герб «Астроскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1460(1460) |
Памёр | 11 верасьня 1530 |
Пахаваны | |
Род | Астроскія |
Бацькі | Іван Астроскі Марыя Бельская[d] |
Жонка | Тацяна Ганна з Гальшанскіх Аляксандра з Алелькавічаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Ільля ад 2-га шлюбу: Канстантын Васіль, Соф’я |
Дзейнасьць | дыплямат, палітык, вайскавод |
Колькасьцю падданых быў другім землеўладальнікам у Вялікім Княстве Літоўскім (пасьля Альбэрта Гаштольда), з усіх маёнткаў ставіў у войска 426 конных ваяроў[3][4]. Валодаў вялікімі абшарамі на Валыні (Астрог і інш.), атрымаў ад вялікага князя Дубну, Красілаў, Зьдзецел (1498), Тураў (1508), Балажэвічы, Шастовічы і Капцэвічы ў Мазырскім павеце (1512), Дарагабуж на Валыні (1514), Смаляны (1522), Копысь і інш. Як пасаг атрымаў ад жонкі частку Гальшанаў і Глуску, Смалявічы і Жыцін на Меншчыне, Шашолы і Сьвіраны на тэрыторыі сучаснай Летувы, як спадчыну — Славенск каля Ашмянаў, Лемніцу і Палонну каля Воршы, набыў Тарасаў каля Менску (1516), Азяраны і возера Сьвіцязь (1516), Нізгалаў і Сушу на Полаччыне (1526)[5]. Быў старостам брацлаўскім, віньніцкім (1497—1500 і з 1507) і луцкім (з 1507).
Канстантын Астроскі — выдатны вайскавод, якога высока цанілі сучасьнікі: з 35 праведзеных бітваў прайграў толькі дзьве. Па сьмерці яго называлі «другім Ганібалам» (М. Стрыйкоўскі) і «рускім Сцыпіёнам».