Тураў
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ту́раў — места ў Беларусі, на рацэ Прыпяці. Уваходзіць у склад Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2765 чалавек[2]. Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Жыткавічаў. Аўтамабільныя дарогі на Давыд-Гарадок, Жыткавічы, Лельчыцы. Рачная прыстань.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тураў (неадназначнасьць).
Тураў лац. Turaŭ | |||||
Помнік Кірылу Тураўскаму на Замчышчы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 980 | ||||
Горад з: | 2004 | ||||
Магдэбурскае права: | ?[1] | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Жыткавіцкі | ||||
Плошча: | 5,46029 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 2765 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 506,38 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2353 | ||||
Паштовы індэкс: | 247980 | ||||
СААТА: | 3216510000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°4′9″ пн. ш. 27°44′10″ у. д. | ||||
± Тураў Тураў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Тураў — найстарэйшы горад дрыгавічоў і сталіца адной зь першых дзяржаваў на беларускай этнічнай тэрыторыі. Колішняя катэдра Тураўскага біскупства Літоўскай мітраполіі. Места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца графства і старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захавалася Замчышча, помнік археалёгіі XII ст., а таксама драўляная царква Ўсіх Сьвятых, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася мураваная абарончая вежа, помнік архітэктуры XIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.