Манрэаль Канадыенз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манрэаль Канадыенз (па-ангельску: Montreal Canadiens) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Манрэаль, правінцыя Квэбэк, Канада. Клюб быў закладзены ў 1909 годзе, што робіць «Канадыенз» найстарэйшым дзейным спартовым клюбам у НХЛ. Фактычна манрэальскі клюб ёсьць адзіным клюбам, які паўстаў раней за НХЛ. Гэта адзін з найстарэйшых паўночнаамэрыканскіх прафэсійных спартовых клюбаў у гісторыі Канады. Клюб выйграваў Кубак Стэнлі 24 разы, больш за любую іншую каманду[3].
Quick Facts Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Манрэаль Канадыенз | |
Дывізіён | Атлянтычны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | |
Горад | Манрэаль, Квэбэк |
Заснаваны | 1909 |
Стадыён | Бэл-цэнтар[d] |
Колеры |
Чырвоны, белы і сіні |
Гісторыя |
Манрэаль Канадыенз 1909 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Капітан | Нік Сузукі[d][2] |
Афіцыйны сайт | canadiens.nhl.com |
Close
У розныя часы за клюб гулялі беларускія хакеісты, як то Андрэй Касьціцын (2005—2012), Міхаіл Грабоўскі (2006—2008), Сяргей Касьціцын (2007—2010) і Алекс Гальчанюк (2012—2018), апошні зь якіх, аднак, мае грамадзянства ЗША.