Нацыянальная хакейная ліга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыяна́льная хаке́йная лі́га (па-ангельску: National Hockey League, NHL, па-француску: Ligue nationale de hockey, LNH) — прафэсійная спартовая арганізацыя, якая аб’ядноўвае хакейныя каманды ЗША і Канады. НХЛ прызнаецца большасьцю адмыслоўцаў наймацнейшай хакейнай лігай сьвету. Даволі часта НХЛ прылічаюць да галоўных прафэсійных спартовых ліг Паўночнай Амэрыкі.
Нацыянальная хакейная ліга | |
Від спорту | хакей |
---|---|
Заснаваная | 1917 |
Першы сэзон | 1917—1918 |
Колькасьць камандаў | 31 |
Краіна | Канада (7) ЗША (24) |
Дзейны чэмпіён | Тампа Бэй Лайтнінг |
NHL.com |
НХЛ зьяўляецца першай хакейная лігай у сьвеце[1]. Яна была заснавана ў 1917 годзе ў складзе чатырох канадзкіх камандаў у Квэбэку й Манрэалі. З тых часоў яна зьведала нямала зьменаў, як то зараз яна налічвае 31 каманду, 24 зь якіх амэрыканскія і 7 канадзкія. Паколькі ліга была заснавана ў Канадзе, гістарычна канадзкія гульцы карыстаюцца асобнымі правамі. Нягледзячы на тое, што на працягу апошніх 25 гадоў вырасла ў лізе папулярнасьць амэрыканскіх і эўрапейскіх гульцоў, НХЛ распаўсюдзілася на тэрыторыі ЗША. Па стане на 2006 год, больш за палову хакеістаў нарадзіліся ў Канадзе.