Манчэстэр Сіці
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Манчэстэр Сіці» (па-ангельску: Manchester City Football Club) — ангельскі футбольны клюб з гораду Манчэстэр. Клюб выступае ў ангельскай Прэм’ер-Лізе. Заснаваны ў 1880 годзе пад назвай «Ўэст Гордан Сэнт Маркс» (анг. Saint Marks (West Gordon)), у 1887 годзе ён зьмяніў назву на «Ардўік» і пераехаў на «Гайд Роўд», а з 1894 году клюб завецца «Манчэстэр Сіці». За сваю гісторыю клюб зьмяніў тры стадыёны: з моманту свайго заснаваньня й да 1923 году каманда праводзіла свае хатнія матчы на пляцоўцы «Гайд Роўд», з 1923 па 2003 год — на «Мэйн Роўд», а ў цяперашні час выступае на пабудаваным у 2002 годзе «Этыгадзе», які мае ўмяшчальнасьць у 55 тысячаў гледачоў[2].
Манчэстэр Сіці | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Manchester City Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 16 красавіка 1894 | |||||
Горад | Манчэстэр, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Сіці оф Манчэстэр Умяшчальнасьць: 55 097 | |||||
Прэзыдэнт | Халдун Аль-Мубарак[d] | |||||
Кіраўнік | Мансур бін Зайд Аль-Нахаян[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2022—2023 | 1 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы mancity.com |
У XX стагодзьдзі «Манчэстэр Сіці» двойчы станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1937 і 1968 гадох, аднак у 1990-я гады «Манчэстэр Сіці» тройчы апускаўся ў ніжнія дывізіёны на працягу трох гадоў, правёўшы сэзон 1998—1999 гадоў у трэцім па значнасьці дывізіёне ангельскага футболу. У 2002 годзе клюб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, у якім выступае дагэтуль. У 2008 годзе «Манчэстэр Сіці» быў набыты кампаніяй «Абу-Дабі Юнайтэд Груп», што забясьпечыла клюбу значны прыток інвэстыцыяў і дазволіла ажыцьцявіць трансфэры высокааплатных футбалістаў. У 2011 годзе клюб перамог у розыгрышы Кубка Ангельшчыны, таксама паводле вынікаў сэзону 2010—2011 гадоў «Сіці» наўпрост кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА й упершыню з 1973 году заваяваў права ўдзельнічаць у Супэркубку Ангельшчыны. Аднак 7 жніўня 2011 году на «Ўэмблі» атрымаў паразу ад чэмпіёна Ангельшчыны клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:3[3].
13 траўня 2012 году, абыграўшы ў драматычным матчы апошняга туру «Кўінз Парк Рэйнджарз» зь лікам 3:2 і забіўшы вырашальны гол на чацьвертай дададзенай хвіліне, «Манчэстэр Сіці» праз 44 гады пасьля апошняй перамогі ў турніры стаў чэмпіёнам Ангельшчыны[4]. «Мяшчане» пры гэтым абышлі свайго галоўнага суперніка, «Манчэстэр Юнайтэд», толькі паводле лепшай розьніцы забітых і прапушчаных мячоў.