Музэй гораду Браціславы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музэй гораду Браціславы (па-славацку: Múzeum mesta Bratislavy) — музэй у Браціславе, заснаваны ў 1868 годзе і разьмешчаны ў будынку Старой ратушы непадалёк ад галоўнай плошчы Старога гораду.
Першая выстава ў музэі была адкрытая ў 1872 годзе[1]. Мэта музэю — зьбіраньне і захаваньне дакумэнтаванай гісторыі Браціславы. Выставы музэю ўзычваюць на агляд шматлікія экспанаты ад археалягічных знаходак да нумізматычнай экзотыкі.