Мяцеж Глінскіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мяце́ж Глі́нскіх — выступленьне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхала Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам барацьбы за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзьвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжаньня Аляксандра Ягелончыка[1]. Непасрэднай прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленьне ад пасад Міхала Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, распаўсюджаных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Пасьля няўдачы мірнага вырашэньня справы ў судзе Глінскі й яго прыхільнікі, якімі пераважна былі чальцы клану Глінскіх, паднялі мяцеж. Празь некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым зьмяніўшы сутнасьць выступленьня, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеяньняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна зь мірнай дамовай, Глінскія й іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву з усёй рухомай маёмасьцю, але іх валоданьні былі канфіскаваныя.
Мяцеж Глінскіх | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гістарычная мапа працы Віктара Цемушава | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Глінскія й іх прыхільнікі | Урадавыя войскі | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Міхал Глінскі | Канстантын Астроскі | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
Каля 2 тыс. коньнікаў | Каля 15—16 тыс. воінаў у канцы мяцяжу | ||||||||||
Агульныя страты | |||||||||||
мінімальныя | |||||||||||