Міхал Сэрвацы Вішнявецкі
дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́хал Сэрва́цы Вішняве́цкі (13 траўня 1680, Львоў — 16 верасьня 1744, Мерач) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісьменьнік і паэт. Гетман польны (1702—1703 і 1707—1709) і вялікі літоўскі (1703—1707 і з 1735), кашталян (1703—1706) і ваявода віленскі (1706—1707 і з 1735), канцлер вялікі літоўскі (1720—1735). Быў старостам пінскім, ваўкавыскім, мерацкім і ваўкавішкаўскім.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, XVIII ст. | |
Герб «Карыбут» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 траўня 1680 |
Памёр | 16 верасьня 1744 |
Пахаваны |
|
Род | Вішнявецкія |
Бацькі | Крыштап Вішнявецкі Ганна з Хадароўскіх |
Жонка | Кацярына з Дольскіх Марыя Магдалена з Чартарыйскіх Тэкля Ружа з Радзівілаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Ганна, Кацярына |
Дзейнасьць | дыплямат |
Закрыць
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.
Міхал Сэрвацы — апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду Вішнявецкіх.