Канцлер вялікі літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канцлер вялікі літоўскі — кіраўнік ураду Вялікага Княства Літоўскага, другі пасьля маршалка міністар дзяржавы. Загадваў канцылярыяй вялікага князя і паноў-рады, захоўваў вялікую дзяржаўную пячатку. Фактычна выконваў функцыі міністра ўнутраных і замежных справаў[1].
Афіцыйна ўрад упершыню сабраў вялікі князь Аляксандар у 1504 годзе.
У Рэчы Паспалітай Літоўская канцылярыя займалася ўсходняй палітыкай, а Каронная — кантактамі з заходнімі дзяржавамі. Канцлер вялікі літоўскі меў прыблізна такія ж паўнамоцтвы, як і канцлер вялікі каронны. Ад часу Люблінскай уніі (1569) уводзілася гэтак званая «ўмова тэрытарыяльнай кампэтэнцыі»: калі манарх знаходзіўся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, то адпаведная канцылярыя займалася выкананьнем агульнадзяржаўных справаў. У Сэнаце канцлер вялікі літоўскі засядаў пасьля кароннага, хаця абодва ўрады былі раўнапраўнымі.