Нармандзкая мова
раманская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарма́ндзкая мова (таксама нармандзка-француская; саманазва: Nourmaund, Normand) — адна з моваў ойль у складзе раманскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і. Шэрагам лінгвістаў клясыфікуецца як адна з паўночных моваў ойль побач зь пікардзкай ды валёнскай мовамі.
Нармандзкая мова | |
Normand, Nourmaund | |
Ужываецца ў | Францыі, Вялікабрытаніі |
---|---|
Рэгіён | Нармандыя, Джэрзі, Гернсі, Сарк |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | рэгіянальны статус (Францыя, Вялікабрытанія) |
Пісьмо | францускі альфабэт[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | nrf |
У ангельскамоўнай літаратуры і, часткова, у літаратуры краінаў былога СССР прыметнік «нармандзкі» можа адносіцца ня толькі да сучаснай раманскай мовы, але й моваў, гістарычна распаўсюджаных у справаводзтве Ангельшчыны — англа-нармандзкай і г.зв. францускай законнай моваў[1].
Цяперашняя нармандзкая мова ў значнай ступені зьяўляецца ўзаемназразумелай зь пісьмовай нормай сучаснай францускай мовы. Колькасьць носьбітаў — прыкладна 100 тыс чал., якія жывуць у гістарычным рэгіёне Нармандыя (паўночны захад Францыі), а таксама на астравох Джэрзі, Гернсі ды Сарк, якія належаць да г.зв. каронных уладаньняў Брытанскай кароны.