Натуральная воспа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Натуральная воспа (па-лацінску: variola, variola vera) — высокакантагіёзная (заразная) вірусная інфэкцыя, ад якой пакутуюць толькі людзі. Яе выклікаюць два віда вірусаў: Variola major (сьмяротнасьць 20—40 %, паводле некаторых дадзеных — да 90 %) і Variola minor (сьмяротнасьць 1—3 %). Людзі, якія выжываюць пасьля воспы, могуць часткова ці цалкам губляць зрок, і практычна заўжды на скуры застаюцца шматлікія рубцы ў месцах колішніх верадаў. Вірус перадаецца праз кашаль і размнажаецца на скуры і сьлізьневых абалонках[1].
У 1979 годзе Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла аб ліквідацыі воспы чалавека з дапамогай вакцынацыі[2]. Такім чынам натуральная воспа стала першай інфэкцыяй, якую ўдалося выкараніць у прыродным асяродзьдзі. У 18 стагодзьдзі, да вынаходзтва прышчэпкі ангельскім лекарам Эдуардам Джэнэрам (1749—1823) у 1796 годзе, ад хваробы штогод гінулі 5 млн чалавек[3]. Дагэтуль існуе магчымасьць унутрылябараторнага заражэньня пры правядзеньні навуковых дасьледаваньняў з наступным распаўсюджваньнем хваробы.