Нігерыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніґэ́рыя (па-ангельску: Nigeria) — фэдэральная канстытуцыйная рэспубліка ў Афрыцы, якая складаецца з 36 штатаў і фэдэральнай сталічнай акругі Абуджы. Краіна разьмешчана ў Заходняй Афрыцы й мяжуе з Бэнінам на захадзе, Чадам і Камэрунам на ўсходзе, і Нігерам на поўначы краіны. Узьбярэжжа Ніґэрыі знаходзіцца на поўдні ад Ґвінэйскага заліву ў Атлянтычным акіяне. Тры найбуйнейшыя й найбольш уплывовыя этнічныя ґрупы ў Ніґэрыі ёсьць гауса, іґбо і яруба. З пункту гледжаньня рэліґіі Ніґэрыя прыкладна падзелена напалам паміж мусульманамі й хрысьціянамі на поўначы і на поўдні, існуе, таксама, вельмі невялікая практыка традыцыйнай рэліґіі. З 2002 году краіну захапіла хваля сутыкненьняў, асабліва на поўначы краіны, паміж урадавымі войскамі й ісламістамі ґрупоўкі джыгадыстаў Бако Гарам, якія імкнуцца ўсталяваць законы шарыяту.
Ніґэрыя Federal Republic of Nigeria | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Unity and Faith, Peace and Progress» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Arise, O Compatriots» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Абуджа | ||||
Найбуйнейшы горад | Лагас | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт |
Прэзыдэнцкая фэдэрацыйная рэспубліка Гудлак Джонатан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
32-е месца ў сьвеце 923 768 км² 1,4 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
7-е месца ў сьвеце 174 507 539[1] 188.9/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
37 месца ў сьвеце $341,572 млрд $2249 | ||||
Валюта | Нігерыйская наіра (NGN) | ||||
Часавы пас | WAT (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
1 кастрычніка 1960 | ||||
Аўтамабільны знак | ET | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ng | ||||
Тэлефонны код | ++234 |
Народы Ніґэрыі маюць багатую гісторыю. Археаляґічныя зьвесткі паказваюць, што чалавечае жыльлё вобласьці ўзыходзіць прынамсі да 9 тысячаў гадоў да нашай эры[2]. Вобласьць каля рэк Бэнуэ й Крос-Рывэр лічыцца прарадзімай перасяленцаў банту, якія распаўсюдзіліся ў большасьці краінаў цэнтральнай і паўднёвай Афрыцы ў хвалях паміж I тысячагодзьдзем да н. э. і II тысячагодзьдзем.
Назва Ніґэрыі паходзіць ад ракі Ніґэр, якая працякае праз краіну. Гэта назва была прыдумана Флорай Шоў, будучай жонкай барона Фрэдэрыка Луґарда, брытанскага каляніяльнага адміністратара ў канцы XIX стагодзьдзя. Брытанія калянізавала Ніґэрыю ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзя, стварэньнем адміністрацыйных структураў, прызнаючы, аднак, уладу й мясцовых правадыроў. Ніґэрыя атрымала незалежнасьць у 1960 годзе. Празь некалькі гадоў краіна спытала цяжар грамадзянскай вайны, калі паўднёва-ўсходняя вобласьць краіны, вядомая як Біяфра, спрабавала ўсталяваць сваю незалежнасьць. Ваенныя ўрады ў пэрыяд крызісу чаргаваліся з дэмакратычна абранымі ўрадамі.
Ніґэрыя зьяўляецца найбольш густанаселенай краінай у Афрыцы, сёмай найбольш густанаселенай краінай у сьвеце; і самай густанаселенай краінай у сьвеце, у якой большасьць насельніцтва складаюць чорныя[3]. Ейныя запасы нафты прынесьлі вялікія даходы краіне. Нігерыя зьяўляецца чальцом Садружнасьці нацыяў.