Паўночная акруга (Ізраіль)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночная акруга (па-габрэйску: מחוז הצפון, Махоз га-Цафон; па-арабску: منطقة الشمال, Мінтаха аш-Шамаль) зьяўляецца адной зь сямі адміністрацыйных акругаў Дзяржавы Ізраіль.
Паўночная акруга | ||
| ||
На іўрыце | מחוז הצפון | |
па-арабску | الواء الشمالي | |
Адміністрацыйны цэнтар | Назарэт | |
Найбуйнейшы горад | Назарэт | |
Гарады | 16 | |
Мясцовыя рады | 61 | |
Рэгіянальныя рады | 14 | |
Прыродныя зоны | 23 | |
Насельніцтва | 1 304 600 (2011) | |
Плошча | 4478 км² |
Яна прасьціраецца ад Галянскіх вышынь і Верхняй Галілеі на поўначы да даліны Бэт-Шэан і ўзвышша Манасіі (Рамот Менашэ) на поўдні.
На поўначы мяжуе з мугафазамі Паўднёвы Лібан і Набатыя Лівану, на ўсходзе — з мугафазай Эль-Кунэйтра Сырыі[1], на паўднёвым усходзе — з мугафазай Ірбід Ярданіі, на поўдні — з акругай Юдэя і Самарыя, на паўднёвым захадзе — з Хайфскай акругай, на захадзе мае выйсьце да Міжземнага мора.
Адміністратыўны цэнтар і найбуйнейшы горад — Назарэт.
Агульная плошча акругі — 4473 км²[2].
Без тэрыторыі падакругі Галян (1154 км²[2][3]) плошча складае 3319 км² — Галянскія вышыні былі анэксаваныя Ізраілем у 1981 годзе згодна закону аб Галянскіх вышынях, але не прызнаныя на міжнародным узроўні часткаю ізраільскай тэрыторыі[4].