Сапегі
беларускі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сапе́гі — шляхецкі род гербу «Ліс» беларускага[1][2] паходжаньня; у XVI стагодзьдзі ўвайшоў у лік магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сапегі (неадназначнасьць).
Сапегі лац. Sapiehi | |
Герб «Ліс» | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае, Царства Польскае, Аўстра-Вугоршчына, Расейская імпэрыя |
Першы з роду: | Сямён Сапега (Сапіга) |
Прадстаўнікі роду Сапегаў у XV—XVIII стагодзьдзях валодалі буйнымі лятыфундыямі і мелі значны ўплыў — займалі найвышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і вайсковыя пасады — сярод іх 25 ваяводаў, 4 кашталяны, 3 вялікія і 1 польны гетман, 2 канцлеры і 3 падканцлеры, 3 маршалкі вялікія, 3 генэралы артылерыі, 2 біскупы, некалькі маршалкаў надворных і інш., агулам 16 Сапегаў займалі дыгітарскія пасады.
Сапегі лічыліся другім паводле значнасьці, пасьля Радзівілаў, магнацкім родам Вялікага Княства Літоўскага. Першапачаткова былі праваслаўнымі, у 2-й палове XVI ст. некаторыя прадстаўнікі роду далучыліся да пратэстанцтва, аднак ужо ў канцы XVI ст. усе Сапегі перайшлі ў каталіцтва.