Славенская дэмакратычная партыя
славенская палітычная партыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Славенская дэмакратычная партыя (па-славенску: Slovenska demokratska stranka) — нацыяналістычная[1] права-папулісцкая[2] палітычная партыя Славеніі. Ачоленая былым прэм’ер-міністрам Славеніі Янэзам Яншам, партыя ёсьць сябрам Эўрапейскай народнай партыі, Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу і Цэнтрысцкага дэмакратычнага інтэрнацыяналу[3].
Славенская дэмакратычная партыя | |
Slovenska demokratska stranka | |
Лідэр партыі | Янэз Янша |
---|---|
Дата заснаваньня | 16 лютага 1989 |
Штаб-кватэра | Любляна |
Ідэалёгія | нацыяналізм, нацыянал-кансэрватызм, сацыял-кансэрватызм, правы папулізм, антыіміграцыя |
Колькасьць | 30 000 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт | 2/8 |
· Дзяржаўны сход | 27/90 |
Афіцыйны сайт | sds.si |
Партыя зьявілася ў выніку зьліцьця дзьвюх розных палітычных партыяў, зьяўляючыся правапераемніцай як Сацыял-дэмакратычнага зьвязу і Славенскага дэмакратычнага зьвязу[4][5][6]. Гэтыя партыя ўваходзілі ў дэмакратычны палітычны альянс, які здолеў перамагчы камуністычную партыю Славеніі на першых дэмакратычных выбарах у Славеніі ў 1990 годзе і правесьці дэмакратызацыю краіны і ейнага аддзяленьне ад Югаславіі.
Пасьля 2000 году партыя падала заяўку на тое, каб стаць чальцом Эўрапейскай народнай партыі[7], прыняўшы лібэральную эканамічную палітыку і пазьнейшыя меры па жорсткай эканоміі ў сувязі з эканамічным крызісам канца 2000 году, захаваўшы пры гэтым эўраатлянтычную накіраванасьць. Зрух у права партыя зьведала пры зьмене назвы ў 2003 годзе, каб з назвы было выключана слова «сацыяльная»[4][8]. На той час, партыя характарызавалася як лібэральна-кансэрватыўная[9] альбо кансэрватыўна-лібэральная[10] паводле ідэалягічнай накіраванасьці.