Хатынь
колішняя вёска ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаты́нь — колішняя вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. 22 сакавіка 1943 году была зьнішчаная(de) падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле 118-га батальёну дапаможнай паліцыі у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.
Мэмарыяльны музэй «Хатынь» | |
Месцазнаходжаньне | Беларусь |
---|---|
Закрыты | 22 сакавіка 1943 |
Геаграфічныя каардынаты | 54°20′10″ пн. ш. 27°56′26″ у. д. |
Мэмарыяльны музэй «Хатынь» | |
khatyn.by |
|
Паступіла прапанова разьдзяліць гэты артыкул на артыкулы з назвамі Хатынь (вёска), Хатынская разьня і Хатынь (мэмарыяльны комплекс) (абмеркаваньне). |
---|
У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мэмарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога СССР.