Чэмпіянат сьвету па футболе 1990 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат сьвету па футболе 1990 году — 14-ы чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА, які праходзіў у Італіі з 8 чэрвеня па 8 ліпеня. Гэта быў другі выпадак, калі чэмпіянат праходзіў у Італіі, упершыню Італія прымала чэмпіянат сьвету ў 1934 годзе.
Quick Facts Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат сьвету па футболе 1990 году Італія | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Італія |
Час правядзеньня | 8 чэрвеня — 8 ліпеня |
— у фінальнай частцы | 24 |
Месца правядзеньня фіналу | «Стадыё Алімпіка», Рым |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Нямеччына |
Другое месца | Аргентына |
Трэцяе месца | Італія |
Чацьвертае месца | Ангельшчына |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 52 |
Забіта галоў | 115 (2.21 за гульню) |
Наведвальнасьць | 2 516 215 (48 389 за матч) |
Бамбардзіры | Сальваторэ Скілячы (6 галоў) |
← 1986 1994 → |
Close
У фінальным турніры прымалі ўдзел 24 нацыянальныя зборныя, 22 зь якіх прайшлі стадыю кваліфікацыйных спаборніцтваў, зборная Італіі аўтаматычна кваліфікавалася як каманда-гаспадар, а зборная Аргентыны як пераможца папярэднага чэмпіянату.
Чэмпіянат праходзіў у 12 гарадах на 12 стадыёнах. Фінал адбыўся 8 ліпеня на «Стадыё Алімпіка». Зборная Нямеччыны перамагла зборную Аргентыны зь лікам 1:0 і трэці раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат сьвету.