Японія
астраўная краіна Ўсходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Японія (па-японску: 日本, Nihon ці Nippon) — астраўная дзяржава, разьмешчаная ў Ціхім акіяне, на ўсходзе ад Кітаю й Карэі. Разьмяшчаецца прыкладна на 4000 астравах у заходняй частцы Ціхага акіяна; ва ўсходніх ускраінах Азіі, ад якіх аддзеленая Ўсходне-Кітайскім, Японскім і Ахоцкім марамі. Плошча складае 377,9 тыс. км². Асноўная частка краіны разьмяшчаецца на чатырох галоўных астравох, выцягнутых з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, Японскага архіпэлягу: Хансю, Хакайда, Кюсю і Сікоку. Паміж астравамі Хансю, Кюсю і Сікоку знаходзіцца Ўнутранае Японскае мора. Краіна падзеленая на 47 прэфэктураў у васьмі рэгіёнах, Хакайда зьяўляецца самай паўночнай прэфэктурай, у той час як Акінава зьяўляецца самай паўднёвай прэфэктурай. Насельніцтва краіны складае 127 мільёнаў чалавек, што дазваляе Японіі месьціцца на дзясятым радку па колькасьці населшьніцтва ў сьвеце. 98,5% агульнага насельніцтва складаюць этнічныя японцы. Каля 13,8 мільёнаў чалавек мешкаюць у Токіё[1], сталіцы краіны. Такійская аглямэрацыя зьяўляецца самай густанаселенай у сьвеце, дзе пражываюць больш за 38 млн чалавек[2].
Японія 日本国 Nihon-koku Nippon-koku' | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Мір і прагрэс (Імпэратарскі дэвіз) | |||||
Дзяржаўны гімн: «Kimigayo» | |||||
Афіцыйная мова | японская | ||||
Сталіца | Токіё | ||||
Найбуйнейшы горад | Токіё | ||||
Форма кіраваньня Імпэратар Прэм’ер-міністар |
Канстытуцыйная манархія Нарухіта Фуміа Кісіда | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
61-е месца ў сьвеце 377 944 км² 0,8 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
10-е месца ў сьвеце 126 659 683 337,1/км² | ||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
3-е месца ў сьвеце $4,267 трлн $33 478 | ||||
Валюта | Ена (¥) | ||||
Часавы пас | JST (UTC+9) | ||||
Незалежнасьць — Канстытуцыя Японіі |
3 траўня 1947 году | ||||
Аўтамабільны знак | J | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .jp | ||||
Тэлефонны код | +81 | ||||
Археалягічныя дасьледаваньні паказваюць, што Японія была заселеная яшчэ ў пэрыяд палеаліту. Першае пісьмовае згадваньне аб Японіі ў кітайскіх тэкстах узыходзіць да I стагодзьдзя да н. э. За пэрыядам вонкавых кантактаў зь іншымі рэгіёнамі, у асноўным Кітаем, рушыў пэрыяд ізаляцыі, асабліва з Заходняй Эўропай. З XII стагодзьдзя па 1868 год Японія кіравалася шматлікімі фэўдальнымі вайсковымі ўтварэньнямі на чале зь сёгунамі, якія кіравалі ад імя імпэратару. Японія ўступіла ў доўгі пэрыяд ізаляцыі ў пачатку XVII стагодзьдзя, які быў скончаны ў 1853 годзе, калі пад ціскам флёту Злучаных Штатаў Японія ўсё ж такі адкрылася Захаду. Пасьля таго, як амаль два дзесяцігодзьдзі ўнутранага канфлікту і паўстаньняў імпэратар аднавіў сваю палітычную ўладу ў краіне ў 1868 годзе, дзякуючы дапамозе некалькіх клянаў, была створаная Японская імпэрыя. У канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў шэраг перамогаў у Першай кітайска-японскай вайне, Расейска-японскай вайне і Першай сусьветнай вайне дазволіў Японіі пашырыць сваю імпэрыю і выклікаў у краіне пэрыяд росту мілітарызму. Другая кітайска-японская вайны 1937 году сталася часткай Другой сусьветнай вайны, дзе Японія супрацьстаяла хаўрусьнікам у першую чаргу ЗША. Гэтая вайна скончылася капітуляцыяй Японіі ў канцы 1945 году. 3 траўня 1947 году была прынята дзейная японская канстытуцыя, паводле якой Японія захавала статус унітарнай парлямэнцкай канстытуцыйнай манархіі на чале з імпэратарам і выбарным заканадаўчым органам.
Японія здабывае вялікую выгаду з высокакваліфікаванай і адукаванай працоўнай сілы. Не зважаючы на тое, што Японія афіцыйна адмовілася ад свайго права аб’яўляць вайну, краіна мае сучаснае войска з восьмым паводле велічыні вайсковым бюджэтам у сьвеце[3]. Войска выкарыстоўваецца для самаабароны і міратворчых функцыяў, а ягоная моц ацэньваецца як чацьвёртая ў сьвеце[4]. Японія зьяўляецца высокаразьвітай краінай зь вельмі высокім узроўнем жыцьця і індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу. Насельніцтва мае высокую працягласьць жыцьця і трэці самы нізкі ўзровень дзіцячай сьмяротнасьці ў сьвеце, але мае праблемы праз старэньне насельніцтва і нізкую нараджальнасьць. Японія славіцца сваім кіно, уплывовай музычнай індустрыяй, анімэ, відэагульнямі, багатай кухняй і сваім вялікім унёскам у навуку і разьвіцьцё сучасных тэхналёгіяў[5].
Японія зьяўляецца чальцом арганізацыяў ААН, АЭСіР, G7, G8 і G20, і лічыцца магутнай дзяржавай[6][7]. Ейная эканоміка зьяўляецца трэцяй у сьвеце паводле велічыні намінальнага СУП і чацьвёртай паводле велічыні па парытэце пакупніцкай здольнасьці. Акрамя таго, Японія ёсьць чацьвёртым паводле велічыні экспартэрам і чацьвёрты паводле велічыні імпартэрам.