.мкд
From Wikipedia, the free encyclopedia
.мкд — інтэрнэт-код краіны, дамэн верхняга ўзроўню для Паўночнай Македоніі.
Хуткія факты Тып дамэну, Статус ...
.мкд | |
Тып дамэну | нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню |
---|---|
Статус | дзейны |
Рэгістратар | MARnet, Macedonian Аcademic Research Network |
Арганізатар | MARnet |
Выкарыстаньне | |
Вэб-старонка | MARnet |
Закрыць
Ён кіруецца Македонскай акадэмічнай дасьледчай сеткаю (MARnet). У лістападзе 2012 году MARnet анансавала, што ведамства плянуе нацыянальны кірылічны дамэн. Акрамя таго, агенцтва пачало працэс зьбіраньня прапановаў ад грамадзян краіны пра форму дамэну, які будзе выкарыстаны для афіцыйнай рэгістрацыі. Кампанія стартавала 19 лістапада 2012 году і скончылася 3 сьнежня тады ж. Кірылічны дамэн павінен утрымліваць літары назвы краіны.[1][2] 3 сьнежня MarNet абрала шэсьць варыянтаў (.мкд, .мак, .македонија, .рмкд, .рм і .рмак). У другім этапе македонскія грамадзяне прагаласавалі за македонскі кірылічны дамэн. Варыянт-пераможцу афіцыйна назвалі ў жніўні 2013 году.