5,56×45 мм
From Wikipedia, the free encyclopedia
5,56×45 мм (.223 Remington (у дачыненьні да M193)) — малаімпульсны прамежкавы патрон, прыняты на ўзбраеньне краінамі NATO.
5,56×45 мм | |
---|---|
Асноўныя тыпы боепрыпасу 5,56×45 мм | |
Тып патрона: | Прамежкавы патрон |
Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон: | Аўтаматы, кулямёты |
Гісторыя: | |
Выкарыстаньне: | NATO |
Вытворца: | Remington Arms |
Характарыстыкі: | |
Даўжыня патрона, мм: | 57,4 |
Сапраўдны калібр кулі, мм: | 5,7 |
Маса кулі, г: | 4 |
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: | 6,43 |
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 9 |
Дыямэтар дульца набойніцы, мм: | 9,58 |
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 940 |
Энэргія кулі, Дж: | ~1767 |
Выява на Вікісховішчы: | Category:5.56x45 mm NATO |
Папярэднім стандартным патронам NATO быў 7,62×51 мм, створаны на аснове вінтовачнага патрона .300 Savage і замяніўшы амэрыканскі .30-06 Springfield. Патрон калібра 7,62 крытыкаваўся як занадта магутны для сучасных аўтаматычных вінтовак і залішне цяжкі, з-за чаго насімы боезапас быў недастатковым для вядзеньня бою ў зьменлівых умовах вядзеньня вайны.
Краінамі NATO была прынята дамова па распрацоўцы адзінага калібра для стралковай зброі. У канцы 1950-х гадоў рознымі зброевымі фірмамі ЗША распрацоўваліся аўтаматычныя вінтоўкі малога калібра і высокай хуткастрэльнасьці, выкарыстоўвалыя патроны .222 Remington. Калі стала вядома, што парахавога зарада, выкарыстоўванага ў гэтым боепрыпасе, нядосыць, каб адказваць патрабаванням войска ЗША па прабіўной здольнасці і пачатковай хуткасьці, ArmaLite склала дамову з Remington Arms па стварэньні падобнага калібра, які стаў .222 Remington Special. Адначасова Springfield Armory стварыла боепрыпас, вядомы як .224 Springfield. Ён не адказваў патрабаваньням войска ЗША, таму пасьля выпускаўся як патрон для спартовай стральбы пад назвай .222 Remington Magnum. Каб .222 Remington Special не блыталі з іншымі калібрамі .222, яго пераназвалі ў .223 Remington, які стаў выкарыстоўвацца як стандартны 5,56×45 мм у ваеннай вінтоўцы AR-15, правобразе M16.
У 1970-х гадах краінамі НАТО было падпісана дамова на выбар другога, больш малога калібра, які заменіць 7,62 мм НАТО. З прадстаўленых калібраў быў абраны 5,56 мм, але не амэрыканскага ўзору (M193 Ball), а бэльгійскі ўзор кампаніі Fabrique Nationale SS109. У SS109 была цяжэйшая куля і ніжэйшая пачатковая хуткасць, што дазволіла ёй адказваць патрабаваньню прабіваць сталёвую каску на адлегласьці 600 мэтраў.