AIM-9 Sidewinder
From Wikipedia, the free encyclopedia
AIM-9 Sidewinder (ангел. AIM-9 «Сайдўіндэр», да 1963 году — AAM-N-7, у ВПС ЗША першапачаткова — GAR-8) — амэрыканская кіраваная ракета клясы «паветра—паветра» з інфрачырвонай галоўкай саманавядзеньня. Паступіла на ўзбраеньне ВПС ЗША ў 1956 годзе, стаўшы першай у сьвеце эфэктыўнай кіраванай ракетай клясы «паветра—паветра». Прайшла шэраг мадэрнізацыяў і дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ваенна-паветранымі сіламі шматлікіх краін сьвету. Назву Sidewinder ракета атрымала з-за выкарыстаньня прынцыпу пошуку мэты па цеплашукальніку, таксама як гэта робіць амэрыканская рагатая грымучая зьмяя — sidewinder. Па стане на 2001 год, толькі на тэрыторыі ЗША, было выраблена больш за 150 тысяч адзінак дадзенай зброі, з улікам ракет вырабленых у іншых краінах, агульная колькасьць вырабленых AIM-9 перавысіла 200 тысяч адзінак і чакаецца, што вытворчасьць гэтых ракет будзе весьціся яшчэ працяглы час. AIM-9 знаходзіцца на ўзбраеньні парадку трыццаці краін. У ракеце быў закладзены вялікі патэнцыял для мадыфікацыяў, таму яна актыўна эксплюатуецца дагэтуль. Колькасьць паветраных мэт зьбітых AIM-9 ва ўсім сьвеце, ацэньваецца, арыентыровачна, 270-ю выпадкамі.[2]
AIM-9 Sidewinder | |
---|---|
AIM-9E | |
Тып | кіравальная ракета блізкага радыюсу дзеяньня |
Краіна паходжаньня | ЗША |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | з 1951 году |
Выкарыстаньне | з 1956 (прынята на ўзбраеньне) |
Войны | 2-і крызіс Тайванскага праліву Вайна ў Віетнаме Лібанская вайна (1982) Вайна ў Пэрсыдзкім заліве Фолклэндзкая вайна[1] |
Гісторыя вытворчасьці | |
Вытворца | Ford Aerospace Nammo Raytheon Company Loral Corp. Bodenseewerk Gerätetechnik Mitsubishi |
Кошт адзінкі | ~$ 85 000 |
Адзінак створана | больш за 200 000 |
Характарыстыкі | |
Вага | 85 кг (AIM-9X) |
Даўжыня | 2,85 м |
Дыямэтар | 0,127 м |
Маса боегалоўкі | 9,4 кг |
Рухавік | Hercules / Bermite MK 36 (цьвёрда-паліўны) |
Размах крылаў | 0,63 м |
Практычная далёкасьць | 26 км |
Хуткасьць | M2.5 |
Сыстэма кіраваньня | саманавядзеньне па ІЧ-дыяпазоне |
Плятформа запуску | F-4, F-86, A-4, F-8 ,F-15, F-16, Tornado і іншыя |