BLOG OF MAD!!!
Беларускі рок-гурт / From Wikipedia, the free encyclopedia
«BLOG OF MAD!!!» — беларускі альтэрнатыўны рок-гурт. Спачатку меў назву BLAGI MAT!!!. Грае фолк-панк з элемэнтамі электра-панк і грандж на беларускай мове. Утвораны ў 2008 у Менску ўжо вядомымі беларускімі музыкамі Ігарам Загумёнавым (раней выступаў на вялікай беларускай эстраднай сцэне са сваім гуртом ZIGZAG) і Аляксеем Ефрэменка, бубначом, які зарэкамэндаваў сябе ў складзе некалькіх знакамітых беларускіх рок- і мэтал-гуртоў (Litvintroll, Znich, PartyZone, ZIGZAG і інш.). Першапачаткова музыкі хавалі свае асобы, каб пачаць дзейнасьць гурту з нуля без сувязі са сваім мінулым. Пасьля шэрагу пасьпяховых выступаў на фэстывалях, BLAGI MAT!!! становіцца папулярным сярод беларускай моладзі. Дзеліць сцэну на фэстывалях з зоркамі беларускай і расейскай альтэрнатывы, такімі як Седьмая раса, Nuteki, Китай (праект Максіма Фадзеева), Neuro Dubel, The Toobes, Markscheider Kunst, Технология, Бригадный подряд, Дай Дарогу!, N.R.M., Pomidor/Off, J-Морс, Алег Хаменка, Бранимир, ды іншымі.
BLOG OF MAD!!! | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 2008 — нашы дні |
Адкуль | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр(ы) | рок |
Выдавец | БМАgroup Vigma |
Зьвязаныя праекты | ZIGZAG |
Удзельнікі | Ігар Загумёнаў - сьпеў, гітара, сынтэзатары; Яна Гараніна - дуда (валынка), дудка, акарына, DJ; Аляксей Ефрэменка - ударныя |