Google Translate
From Wikipedia, the free encyclopedia
Google Translate (бел. Гугл перакладай) — сэрвіс ад Google, які на 2015 год дазваляў перакладаць разнастайныя тэксты і вэб-старонкі на 90 мовах (у тым ліку і на беларускай). Колькасьць параграфаў ці тэхнічных тэрмінаў у выточным тэксьце абмяжоўваецца. Акрамя гэтага, ёсьць функцыя «Перакладзены пошук», дзе можна выбраць выточную мову рэзультатаў і канцавую, увесьці запыт і атрымаць рэзультат на абранай мове. 26 жніўня 2008 году сайт папоўніўся магчымасьцю перакладаць з 50 моваў на беларускую і наадварот зь беларускай мовы на 50 іншых[1].
Google Translate | |
Тып | пераклад |
---|---|
Даступныя мовы | Беларуская і 89 іншых (пераклад у абодвух кірунках; 2015) |
Уладальнік | |
Аўтар | |
Пачатак працы | 2006 |
Рэгістрацыя | непатрэбная |
Актуальны стан | Працуе |
translate.google.com |
У адрозьненьне ад іншых сэрвісаў перакладу, якія працуюць з SYSTRANS, Google карыстаецца ўласнымі распрацоўкамі ў дадзенай галіне. Google Translate, як іншыя сэрвісы, ня мае граматычных правілаў, таму што альгарытм выкарыстоўвае гэтак званы статыстычны аналіз, а не традыцыйны альгарытм перакладу, заснаваны на правілах[2].