SWIFT
фінансавая тэлекамунікацыйная сетка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тава́рыства сусьве́тнай міжба́нкаўскай фіна́нсавай су́вязі[7] (ТСМФС; анг. Society for Worldwide Interbank Financial Telecommunications, SWIFT) — прадпрыемства Бэльгіі, якое з 1973 году пастаўляе апраграмаваньне для міжнародных плацяжоў між банкамі і іншымі фінансавымі ўстановамі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Swift.
Quick Facts Тып, Заснаваная ...
Тып | каапэратыўнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Заснаваная | 3 траўня 1973 (50 гадоў таму) |
Заснавальнікі | 239 банкаў з 15 краінаў |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Ля-Юльп (правінцыя Валёнскі Брабант, рэгіён Валёнія, Бэльгія)[1] |
Ключавыя фігуры | Готфрыд Ляйбрант[2], Явар Шах[3] |
Галіна | сувязь |
Прадукцыя | фінансавыя тэлекамунікацыі |
Абарачэньне | 745,136 млн эўра (2016 г.; $785,448 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | 53,643 млн эўра (2016 г.; $56,545 млн) |
Чысты прыбытак | 26,219 млн эўра[4] (2016 г.; $27,638 млн)[5] |
Лік супрацоўнікаў | > 2000 |
Аўдытар | «Эрнст і Янг» (Ангельшчына), «Прайс, Ўотэрхаўс і Купэры» (Ангельшчына)[6] |
Close
Праз сваю міжнародную «Сетку ТСМФС» (анг. SWIFTNet) надае банкам ідэнтыфікацыйныя коды ISO 9362 (SWIFT-коды) для зьдзяйсьненьня плацяжу на Міжнародны нумар банкаўскага рахунку атрымальніка. Прадпрыемства выстаўляе патрабаваньні на аплату, якія банкі пагашаюць праз карэспандэнцкія рахункі, якія маюць паміж сабой. Галаўное прадпрыемства месьціцца ў Бэльгіі (Ля-Юльп). На 2017 год аддзяленьні прадпрыемства працавалі ў 25 краінах сьвету.