Virtual International Authority File
From Wikipedia, the free encyclopedia
VIAF (па-ангельску: Virtual International Authority File — Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл[3]) — віртуальная сыстэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, зьвестак пра творы й іхніх аўтараў). Гэта супольны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк, які кіруецца Анлайнавым кампутарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC)[4]. VIAF зьяўляецца міжнародна прызнанай сыстэмай клясыфікацыі.
Quick Facts Тып, Даступныя мовы ...
Virtual International Authority File | |
Тып | пошукавая сыстэма, электронны каталёг |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская |
Уладальнік | OCLC |
Аўтар | супольны праект чатырох бібліятэк |
Пачатак працы | 2012 |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | не |
Актуальны стан | дзейны |
Ліцэнзія | Open Data Commons Attribution License[d][1][2] |
VIAF.org |
Close
Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэсу ЗША і заснаваны ў 2000 року[5]. У ягонай распрацоўцы ўдзельнічалі некалькі найбуйнейшых сусьветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэсу ЗША[6][7].