Фольксваген (канцэрн)
найбольшае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Нямеччыны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канцэ́рн «Фо́льксваген»[3] (наркам. Фальксваген[4][5], ням. Volkswagen — народны аўтамабіль) — найбольшае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Нямеччыны, заснаванае ў траўні 1937 году ў Бэрліне.
- Ня варта блытаць з «Фольксвагенам» — акцыянэрным таварыствам.
Volkswagen Konzern | |
Тып | канцэрн |
---|---|
Лістынг на біржы | ФБКП: VOW |
Дэвіз | Мы вызначаем мабільнасьць наноў |
Заснаваная | 28 траўня 1937 (86 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Нямецкі працоўны фронт |
Уласьнікі | Porsche Automobil Holding SE[d][1], Qatar Investment Authority[d][1] і Hannoversche Beteiligungsgesellschaft[d][1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Вольфсбург (зямля Ніжняя Саксонія, Нямеччына) |
Ключавыя фігуры | Гэрбэрт Дыс, Ганс Пёч |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | аўтамабіль, матацыкл, рухавік |
Абарачэньне | 217,267 млрд эўра (2016 г.; $240,46 млрд) |
Апэрацыйны прыбытак | 7,103 млрд эўра (2016 г.; $7,861 млрд) |
Чысты прыбытак | 5,144 млрд эўра (2016 г.; $5,693 млрд)[2] |
Лік супрацоўнікаў | 626 715 (2017 г.) |
Матчына кампанія | холдынг «Поршэ» (Штутгарт) |
Даччыныя кампаніі | АТ «Фольксваген», «Аўдзі» (Баварыя), «Поршэ», «Шкода Аўта» (Чэхія) |
Аўдытар | «Прайс, Ўотэрхаўс і Купэры» (Ангельшчына) |
У красавіку 1961 г. звычайныя акцыі АТ «Фольксваген» разьмясьцілі на Франкфурцкай біржы каштоўных папераў па цане 350 нямецкіх марак за акцыю. У верасьні 1986 г. прывілеяваныя акцыі разьмясьцілі шляхам рэкапіталізаваньня 300 млн марак. Таксама акцыямі гандлявалі на Лёнданскай фондавай біржы (Ангельшчына), Швайцарскай і Люксэмбурскай біржах[6]. У 2016 г. канцэрн стаў найбольшым аўтавытворцам у сьвеце паводле продажаў (11,9% сусьветных продажаў) і ўлучаў 120 аўтазаводаў у 31 дзяржаве. Са жніўня 2012 году канцэрнам «Фольксваген» валодае аўтамабільны холдынг «Поршэ» (Штутгарт, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг).