Windows Vista
апэрацыйная сыстэма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Windows Vista — апэрацыйная сыстэма карпарацыі Microsoft сямейства Windows NT, лінейкі апэрацыйных сыстэмаў, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіх пэрсанальных кампутарах. У стадыі распрацоўкі гэта апэрацыйная сыстэма мела кодавую назву «Longhorn».
Windows Vist | |
Распрацоўнік | |
---|---|
Microsoft | |
Выпускі | |
Сямейства АС | Windows |
Першы выпуск |
30 лістапада 2006 (для карпаратыўных кліентаў) |
Скасаваная | [+/−] |
Мовы | беларуская |
Тып ядра | Гібрыднае ядро |
Стандартны інтэрфэйс | Windows Aero |
Ліцэнзія | Microsoft EULA |
Бягучы стан |
У лінейцы прадуктаў Windows NT Windows Vista носіць нумар вэрсіі 6.0 (Windows 2000 — 5.0, Windows XP — 5.1, Windows Server 2003 — 5.2). Для абазначэньня «Windows Vista» часам выкарыстоўваюць абрэвіятуру «WinVI», якая аб’ядноўвае назву «Vista» і нумар вэрсіі, запісаны рымскімі лічбамі.
Windows Vista, як і Windows XP, — выключна кліенцкая сыстэма. Microsoft таксама выпусьціла сэрверную вэрсію Windows Vista — Windows Server 2008.
30 лістапада 2006 году Microsoft афіцыйна выпусьціла Windows Vista і Office 2007 для карпаратыўных кліентаў.[1]
Па дадзеных вэб-аналітыкі ад W3Schools, па стане на кастрычнік 2011 году, доля рынка Windows Vista роўная 5,5%; гэта значэньне дасягала максымуму ў 18,6% у кастрычніку 2009 году[2].