Ізьмір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізьмі́р (па-турэцку: İzmir) — трэці паводле колькасьці насельніцтва горад у Турэччыне і другі паводле велічыні порт краіны (пасьля Стамбулу), адміністрацыйны цэнтар правінцыі Ізьміру.
Хуткія факты
Ізьмір | |
турэц. İzmir | |
Дата заснаваньня: | III тысячагодзьдзе да н. э. |
Краіна: | Турэччына |
Рэгіён: | Эгейскі |
Правінцыя: | Ізьмір |
Кіраўнік: | Cemil Tugay[d][1] |
Плошча: | 893,13 км² |
Насельніцтва (2017) | |
колькасьць: | 3 028 323 чал. |
шчыльнасьць: | 3390,69 чал./км² |
Тэлефонны код: | 232 |
Паштовы індэкс: | 35000–35999 |
Нумарны знак: | 35 |
Геаграфічныя каардынаты: | 38°24′0″ пн. ш. 27°10′0″ у. д. |
Ізьмір | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.izmir.bel.tr/ |
Закрыць
Ізьмір — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Міжземнаморскага басэйну. Паселішча на месцы гораду існавала за 3000 гадоў да н. э. Ізьмір (Сьмірна) — меркаваная радзіма Гамэра. Нягледзячы на пастаянную зьмену правіцеляў, асабліва ў сярэднія вякі, горад захоўваў свой пераважна эліністычны (грэцкі) характар на працягу тысячагодзьдзяў, застаючыся важным хрысьціянскім цэнтрам Малой Азіі.