Ўотфард (футбольны клюб)
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ўотфард» (па-ангельску: Watford) — ангельскі футбольны клюб з Ўотфарду, графства Гэртфардшыру. Заснаваны ў 1881 годзе пад назовам «Ўотфард Ровэрз». Пасьля перамогі ў чэмпіянаце Паўднёвай лігі сэзону 1914—1915 гадоў у 1920 годзе клюб далучыўся да складу Футбольнай лігі. За сваю гісторыю дружына праводзіла хатнія матчы на розных пляцоўках перш чым пераехаць «Вікарыдж Роўд» у 1922 годзе. Клюб мае даўняе суперніцтва з суседзямі з «Лутан Таўну». Найбольшага посьпеху «Ўотфард» дамогся ў пэрыяд з 1977 па 1987 гады, калі каманду ачольваў Грэм Тэйлар. За гэты час клюб з чацьвёртага дывізіёну падняўся ў эліту і нават у сэзоне 1983—1984 гадоў выступаў у Кубку УЭФА і нават дамогся выхаду ў фінал Кубка Ангельшчыны 1984 году. Пасьля гэтага пачаўся пэрыяд заняпаду, але ў новым стагодзьдзі клюб часам вяртаецца ў Прэм’ер-лігу. У 2019 годзе «Ўотфард» зноўку дасягнуў фіналу Кубка Ангельшчыны, але трываў паразу з буйным лікам 6:0 ад «Манчэстэр Сіці».
Ўотфард | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Watford Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1881[1][2] | |||||
Горад | Ўотфард, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Вікарыдж Роўд Умяшчальнасьць: 17 477 | |||||
Кіраўнік | Джампаолё Поцца[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | |||||
· 2022—2023 | 11 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы watfordfc.com (анг.) |