Алейны жывапіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алейны жывапіс — від жывапісу мастацкімі алейнымі фарбамі, у якіх сувязным рэчывам для каляровых парашкоў (пігмэнтаў) зьяўляюцца алей ільняны, арэхавы, сланечнікавы і іншыя, а таксама розныя лакі. Алейны жывапіс выконваецца пераважна на палатне, дрэве, кардоне, мэталічных плітах, пакрытых адмысловымі грунтамі (станковы алейны жывапіс) ці па вапнавым тынку (манумэнтальны алейны жывапіс).
Вядомы з X стагодзьдзя. Пашырыўся на пачатку XV стагодзьдзя пасьля ўдасканаленьня яго Янам ван Эйкам.
На Беларусі вядомы з пачатку XVI стагодзьдзя. У тэхніцы алейнага жывапісу працуе пераважная большасьць мастакоў.