Мэтал
элемэнт, злучэньне ці стопак, які добра праводзіць электрычнасьць і цяпло / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэта́л (па-грэцку: metallon — копі) — простае рэчыва, атамы якога вызначаюцца здольнасьцю аддаваць валентныя электроны й пераходзіць у дадатна зараджаныя іёны. Абагуленыя валентныя электроны вольна перамяшчаюцца ў крышталічнай рашотцы, што забясьпечвае хімічную сувязь між атамамі. Будова мэталу апісваецца зонавай тэорыяй.
- Гэта артыкул пра хімічнае рэчыва. Калі вам патрэбны артыкул пра жанр рок-музыкі, глядзіце артыкул Мэтал (музыка).
Большасьць (больш за 85) вядомых хімічных элемэнтаў — мэталы і толькі каля 22 — немэталы.
Адрозьніваюць мэталы галоўных і пабочных падгрупаў Пэрыядычнай сыстэмы хімічных элемэнтаў. Мэталы галоўных падгрупаў завуцца непераходнымі. У іх атамах адбываецца запаўненьне s- і р-электронных абалонак. Мэталы пабочных падгрупаў завуцца пераходнымі. У іх дабудоўваюцца d- і f-абалонкі, у адпаведнасьці з чым яны падзяляюцца на d-групу і дзьве f-групы — лантаноіды й актыноіды.