Амністыя
Вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці, замена прызначанага судом пакараньня на меншае і зьняцьцё судзімасьці зь некалькіх асобаў. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Амністыя (грэц. αμνηστια — «дараваньне») — вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці, замена прызначанага судом пакараньня на меншае і зьняцьцё судзімасьці зь некалькіх асобаў.
- Ня варта блытаць з памілаваньнем — скасаваньнем ці зьмяншэньнем крымінальнага пакараньня адной асобы.
Ажыцьцяўляецца на аснове пастановы вышэйшага прадстаўнічага органа дзяржаўнай улады або кіраўніка дзяржавы. Віды:
- агульная — для ўсіх асобаў, засуджаных і прыцягнутых да крымінальнай адказнасьці па шэрагу артыкулаў крымінальнага закону;
- частковая — да асобаў, якія ўчынілі злачынствы пэўнага кшталту[1].