Антон Цайлінгер
аўстрыйскі фізык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Антон Ца́йлінгер (па-нямецку: Anton Zeilinger; нар. 20 траўня 1945 году) — аўстрыйскі квантавы фізык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі 2022 году[6]. Працуе прафэсарам фізыкі ў Венскім унівэрсытэце і ёсьць старэйшым навукоўцам Інстытута квантавай оптыкі і квантавай інфармацыі Аўстрыйскай акадэміі навук[7]. Большасьць ягоных дасьледаваньняў тычыцца асноўных аспэктаў і спосабаў прыкладаньня квантавай заблытанасьці.
У 2007 годзе Цайлінгер атрымаў мэдаль Ісака Ньютана лёнданскага Інстытута фізыкі за свой піянэрскі канцэптуальны і экспэрымэнтальны ўнёсак у пачатак квантавай фізыкі, які стаў базісам дзеля хутка разьвіванай вобласьці квантавай інфармацыі[7][8]. У кастрычніку 2022 году быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй ў галіне фізыкі, сумесна з Аленам Аспэ і Джонам Клаўзэрам за выдатную працу, зьвязаную з экспэрымэнтамі з зблытанымі фатонамі, выяўленьне парушэньня няроўнасьці Бэла і наватарства ў квантавай інфарматыцы[9][10]. Ён паказаў, як квантавая заблытанасьць можа выкарыстоўвацца, напрыклад, для тэлепартацыі інфармацыі ад адной субатамнай часьціцы да іншай[11].