Астравец
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Астраве́ц — места ў Беларусі, на рацэ Лошы. Адміністрацыйны цэнтар Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 878 чалавек[1]. Знаходзіцца за 250 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Ашмянамі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Астравец (неадназначнасьць).
Quick Facts
Астравец лац. Astraviec | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1468 | ||||
Горад з: | 4 красавіка 2012 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Астравецкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 10 878 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1591 | ||||
Паштовы індэкс: | 231210 | ||||
СААТА: | 4246501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′49″ пн. ш. 25°57′19″ у. д. | ||||
± Астравец Астравец | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ostrovets.gov.by |
Close
Астравец — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. З 2012 году на Астравецкай пляцоўцы за 18 км ад места будуецца першая ў Беларусі атамная электрастанцыя.