Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Гданьск)
базыліка ў Гданьску (Польшча) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятой Марыі ці Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — касьцёл у Гданьску, які мясцовыя жыхары лічаць найбуйнейшай цаглянай царквой у сьвеце.
Славутасьць | |
Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Гданьск[1] |
Канфэсія | Лацінская Царква |
Эпархія | Гданьская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
Аўтар праекту | Гайнрых Унгерадын[d] |
Дата заснаваньня | 1343 |
Статус | нерухомая славутасьць[d][2] |
Сайт | bazylikamariacka.pl |
Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Храм быў пабудаваны ў XIII—XVI стагодзьдзях у строгім гатычным стылі і зьяўляецца яркім узорам цаглянай готыкі. Даўжыня будынку — 105 м, шырыня — 66 м, унутры яго магло знаходзіцца да 25 тысячаў чалавек. Да 1945 году году гэта была найбуйнейшая лютэранская царква ў сьвеце. У 1945 годзе пры баях за Гданьск будынку была нанесена шкода, абвалілася частка скляпеньняў. Пасьля Другой сусьветнай вайны пачалася рэканструкцыя храму, у 1947 годзе быў адноўлены дах, некаторыя скляпеньні былі адноўленыя ў бетоне. У 1955 годзе храм быў наноў асьвечаны і зноў стаў каталіцкім, а ў 1965 годзе булай Папы касьцёл стаў базылікай.
У храме традыцыйна знаходзіўся трыптых «Страшны суд» Ганса Мэмлінга.