Барысаў
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бары́саў — места ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Адміністрацыйны цэнтар Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 46 км². Насельніцтва на 2018 год — 143 051 чалавек[1]. Знаходзіцца за 71 км на паўночны ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск — Ворша. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Буйны прамысловы і культурны цэнтар краіны.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Барысаў (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Барысаў лац. Barysaŭ | |||||
Новае Места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1102 | ||||
Магдэбурскае права: | 1563 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Барысаўскі | ||||
Плошча: | 45,97 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 143 051 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 3111,83 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 177 | ||||
Паштовы індэкс: | 222120 | ||||
СААТА: | 6208501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°13′27.44″ пн. ш. 28°30′43.13″ у. д. | ||||
± Барысаў Барысаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Барысаў — магдэбурскае места на мяжы гістарычных Меншчыны і Аршаншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і скарбніца, помнікі архітэктуры пачатку XIX ст.