Боршч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Боршч — суп з буракоў і гародніны. Традыцыйная беларуская рэдкая кіслая страва[1]. Вядомая і ў іншых краінах Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, асабліва ў кухні жыдоў-ашкеназаў, летувіскай, польскай, румынскай, расейскай і ўкраінскай кухні. У бальшыні традыцыйных рэцэптаў асновай баршчу зьяўляюцца буракі. Часам асновай зьяўляюцца памідоры, а буракі ў гэты час будуць дадатковым інгрэдыентам. Такія баршчы яшчэ завуцца чырвонымі. Існуюць таксама варыянты баршчу без буракоў, напрыклад суп з шчаўя і жур. Яшчэ адным варыянтам зьяўляецца халодны боршч (халаднік). На Заходнім Палесьсі боршч вараць з грыбоў[1].
Боршч | |
Боршч з гароднінай і яйкамі, зваранымі ўкрутую, Польшча | |
Тып | першая страва[d] |
---|---|
Нацыянальная страва | украінская кухня, беларуская кухня, расейская кухня[d], летувіская кухня[d], польская кухня[d], румынская кухня[d] і малдаўская кухня[d] |
Паходжаньне | |
Асноўны складнік | |
Распаўсюджаныя складнікі | B. oleracea[d], бульба[d], beet[d], морква[d], цыбуля[d] і капуста белакачанная[d] |
Падобныя стравы | shchi[d], Капусніца[d], шчаўевы суп і халаднік |
Слова «боршч» мае протаславянскае паходжаньне, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад протаіндаэўрапейскага. Назва паходзіць ад назвы баршчэўніка, які напэўна першапачаткова быў асновай баршчу. Пасьля ён быў заменены буракамі і іншай гароднінай.
Боршч можа гатавацца як зь мясам, так і безь яго, такім чынам, ён будзе посным блюдам. Акрамя гэтага ў боршчы звычайна дадаюць бульбу, цыбулю, моркву, салодкі баўгарскі перац, востры перац, алей, цукар, воцат, часнок, пятрушку, кроп і соль[2]. Часам у боршч дадаюць хлебны квас[3], вушкі, аджыку, сала, onopordum acanthium, сьвежую ці квашаную капусту, фасолю ці яйкі.