Глыбокае
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Глыбо́кае — места ў Беларусі, сярод азёраў Кагальнага і Вялікага (з апошняга выцякае рака Бярозаўка). Адміністрацыйны цэнтар Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 19 084 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 200 км ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Полацак — Вільня. Чыгуначная станцыя на лініі Каралеўшчына — Варапаева.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Глыбокае (неадназначнасьць).
Глыбокае лац. Hłybokaje | |||||
Алея славутых землякоў на гістарычным Рынку | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1514 | ||||
Горад з: | 1921, 1940 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Глыбоцкі | ||||
Насельніцтва: | 19 084 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2156 | ||||
Паштовыя індэксы: | 211791, 211792, 211800 | ||||
СААТА: | 2215501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°8′0″ пн. ш. 27°41′0″ у. д. | ||||
± Глыбокае Глыбокае | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://glubokoe.vitebsk-region.gov.by/ |
Глыбокае — даўняе мястэчка на мяжы гістарычных Ашмяншчыны (частка Віленшчыны) і Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (сармацкае і віленскае барока), часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (віленскае барока), капліца Сьвятога Ільлі (клясыцызм) і калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, помнікі гісторыі і архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла пры манастыры базылянаў у Беразьвеччы, адзін з найвыдатнейшых узораў віленскага барока, які па апошняй вайне зруйнавалі савецкія ўлады, а таксама палац Радзівілаў, сынагога і капліцы Сьвятога Крыжа і Сьвятога Язафата, помнікі архітэктуры XVIII ст.