Данбас
гістарычная вобласьць на ўсходзе Ўкраіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Данба́с (скарачэньне ад „Данецкі басэйн“; па-расейску: Донбасс, па-ўкраінску: Донбас) — гісторыка-геаграфічная вобласьць у межах Данецкага вугальнага басэйну з значнымі запасамі карысных выкапняў (найперш — вугалю). Уключае значныя часткі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, а таксама заходнюю частку Растоўскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі[1][2]. Буйны цэнтар вугальнай прамысловасьці, чорнай і каляровай мэталюргіі Ўкраіны. Самы ўрбанізаваны рэгіён Украіны і адзін з найбольш урбанізаваных у сьвеце (мескае і местачковае насельніцтва складае да 90% жыхароў).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Данбас (неадназначнасьць).
Хуткія факты Імя, Названа ў гонар ...
Данбас
Імя | Донеччина, Донбасс |
---|---|
Названа ў гонар | Северскі Данец, Данецкі каменнавугальны басэйн |
Краіна | Украіна |
Адміністрацыйная адзінка | Украіна, Расея |
Знаходзіцца ў межах сучаснай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі | Украіна, Расея |
Цяперашняе месцазнаходжаньне | Данецкі краж |
Геаграфічныя каардынаты | 48°0′0″N 37°48′0″E |
Адміністрацыйныя адзінкі | Данецкая вобласьць, Луганская вобласьць |
Катэгорыя мапаў | Катэгорыя:Мапы Данбасу |
Закрыць