Жырмуны
вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жырму́ны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 662 чалавекі. Знаходзяцца за 16 км на паўднёвы захад ад Вярэнава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Ліда — Вільня.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Жырмуны (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Жырмуны лац. Žyrmuny | |
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа | |
Магдэбурскае права: | 1724 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Жырмунскі |
Насельніцтва: | 662 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
СААТА: | 4213813036 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′20″ пн. ш. 25°13′14″ у. д. |
± Жырмуны Жырмуны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Жырмуны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя. За 5 км на поўдзень ад колішняга мястэчка знаходзіцца аднайменная вёска, дзе захаваліся руіны палацава-паркавага комплексу Радзівілаў.